“Прамень”
Для каго:
для тых, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю,
для тых, хто хоча знайсці аднадумцаў і сяброў.
Запрашаем прыняць удзел у рэалізацыі нашай ініцыятывы, мэтамі якой з’яўляюцца:
– назапашванне звестак, малавядомых фактаў з гісторыі населеных пунктаў Віцебскай вобласці;
– вывучэнне розных аспектаў фарміравання культурнага асяродку ў нашым рэгіёне, уплыў на гэты працэс культурнага абмену з еўрапейскімі суседзямі;
– наладжванне кантактаў паміж жыхарамі рэгіёну, якія праяўляюць цікавасць да гэтых пытанняў.
Чаму?
Любыя пазітыўныя змены ў грамадстве пачынаюцца са зменаў у чалавечай свядомасці. Ці можна нешта памяняць у сучаснасці і будучыні краіны, не прымаючы пад увагу стаўленне чалавека да акаляючай рэчаіснасці? Зразумела, не.
Відавочна і тое, што ў сучаснай Беларусі пытанне пра гістарычную памяць актуальнае як ніколі. Для таго, каб укараніць у грамадскай свядомасці дэмакратычныя каштоўнасці, неабходна сфармаваць пачуццё нацыянальнай ідэнтычнасці, павагі да мінулага сваёй краіны.
Нацыянальная самасвядомасць засноўваецца не на абстрактных фразах і ідэалагічных нарадах, а пачынаецца з павагі да сябе, з ведання роднай мовы, гісторыі маленькай вёсачкі ці вялікага горада, у якім ты жывеш.
Мы прапануем:
Абмяняцца думкамі па пералічаных вышэй праблемах, даведацца малавядомыя гістарычныя факты пра населеныя пункты нашай вобласці (цікавыя назвы, падзеі, легенды…), знайсці сяброў і наладзіць зносіны паміж людзьмі, якія маюць агульныя інтарэсы.
Пішыце: e-mail i374821@yandex.ru
